Раянэйр

авіякампанія Ірляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Раянэйр
Remove ads

«Раянэйр»[1] (анг. Ryanair) — авіякампанія Ірляндыі, заснавная ў 1984 годзе.

Хуткія факты Заснаваная, Колькасьць самалётаў ...

На 2021 год была адной з самых вялікіх ў Эўропе. Галоўны офіс знаходзіцца ў Суордсе, графства Дублін. Заснаваная ў 1984 годзе ірляндзкім міліянэрам Тоні Райанам (1936—2007), Крысам Райанам і Ліамам Ланэрганам (ўладальнікам турыстычнага агенства). У 1985 годзе кампанія лётала па адзінаму маршруту Уотэрфордаэрапорт Гатвік (Лёндан) на бразыльскім 15-мясцовым Embraer Bandeirante. Старшыня рады дырэктароў — Дэвід Бандэрмэн, генэральны дырэктар — Майкл О’Ліры.

Remove ads

Дзейнасьць

Thumb

«Раянэйр» абслугоўвае звыш 1600 напрамкаў паміж 180 аэрапортамі ў 28 эўрапейскіх краінах і Марока, зьдзяйсьняючы больш за 1600 рэйсаў у суткі[2]. Асноўным аэрапортам — хабам для авіякампаніі зьяўляецца Лёнданкі Станстэд. Найбольш загружаным і прыбытковым рэйсам авіякампаніі зьяўляецца маршрут Лёндан — Дублін.

Кампанія прадстаўляе кліентам скарочаны набор паслуг. Аэрапорты, якія выкарыстоўваюцца «Раянэйрам», як правіла, знаходзяцца на значнай адлегласьці ад гарадоў, якія абслугоўваюцца імі (напрыклад, аэрапорт Франкфурт-Хан далёка ад Франкфурту на 140 км). Усё гэта дазваляе падтрымліваць кошт квіткоў на мінімальным узроўні.

На тэрыторыі постсавецкай прасторы кампанія зьдзяйсьняе рэйсы ў Кіеў, Харкаў, Адэсу, Львоў, Рыгу, Вільню, Коўна, Палангу і Талін.

Для жыхароў Беларусі інтарэс ўяўляюць аэрапорты Вільні, Коўна, Варшавы, Любліну, Львову і Кіеву.

За 2011 год было перавезена 75 814 551 пасажыраў. За 2016 год было перавезена 106,8 млн пасажыраў. «Раянэйр» выйшаў на першае месца паводле пасажыраабароту ў Эўропе, абагнаўшы «Люфтганзу».

У траўні 2017 году авіякампанія «Раянэйр» падпісала код-шэрынгавае пагадненьне з гішпанскай авіякампаніяй «Эйр Эўропа» для продажу квіткоў на міжкантынэнтальныя рэйсы[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads