Раўданы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўданы, Раўдань (лет. Raudonė) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету.
Remove ads
Назва
Адзначаліся старажытныя германскія імёны Raud[1], Rautin і Rauding[a], якія паходзяць ад гоцкага rauds 'чырвоны'[3]. На германскае (гоцкае) паходжаньне назваў старажытных паселішчаў на Нёмане зьвярнуў увагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Летувіскія аўтары зьвязваюць назву мястэчка з назвай ручая Раўдане[5], назву якога выводзяць ад летувіскага raudona 'чырвоны'[6].
Remove ads
Гісторыя
У 1337 годзе выправа крыжакоў пад камандаю караля Багеміі Ёгана і герцага Ніжняй Баварыі Генрыха XIV заснавала драўляны замак на рацэ Нёмане насупраць руінаў Хрыстмэмэля. У гонар Генрыха замак назвалі Баербург (ням. Bayerburg), што азначае «Замак баварцаў». Замак выкарыстоўваўся як вайсковая база і цэнтар забесьпячэньня дзеля выправаў у Літву і Жамойць.
У XVI ст. замак належаў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту. Новы замак збудаваў на руінах старога дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Геранім Крышпін-Кіршэнштайн. З тых часоў замак неаднаразова перабудоўваўся.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Сярод іншага, запіс у Літоўскай Мэтрыцы паміж 1440 і 1492 гадамі: Окинши Равдине три чоловеки[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads