Робэрт Вільдфлуш

беларускі аграхімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (19 сакавіка 1906, в. Мацевічы, Пухавіцкі раён — 30 ліпеня 1972) — беларускі навуковец ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафэсар (1956). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1965)[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык катэдры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытуту (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэту аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык катэдры аграхіміі БСГА.

Навуковая дзейнасьць

Асноўныя працы па вывучэньні і распрацоўцы прыёмаў эфэктыўнага выкарыстаньня ўгнаеньняў. Дасьледаваў лякальны спосаб унясеньня асноўнага ўгнаеньня на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1961), «Знак Пашаны» (1949), мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мэмарыяльная дошка[2].

Бібліяграфія

  • Дзеяньне вапны і вапністамагнэзіяльных сумесей на ўраджайнасьць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933.
  • Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай)
  • Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads