Мацеевічы (Менская вобласьць)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маце́евічы[1] (таксама Маце́вічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Мар’іна Горка.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 14 ст. у складзе Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.
14 верасня 1647 г. маёнтак Мацеевічы быў аддадзены ў «вечнае карыстаньне» Данілу Скіндэру, 15 кастрычніка гэтага году быў складзены інвэнтар маёнтку. Склаў яго шляхціц Самуіл Булгак. У інвентары пералічваюцца 28 гаспадароў: Фёдар Кнайка, Сідар Весьняловіч, Зьміцер Грыц, Янка Мельнік, Пракоп Копач, Давід Шчурок, Ціт Падвойскі, Сідар Каліта, [?] Кургановіч, Антон Севасьцей, Сямён Церашковіч і інш. У Фёдара Кнайкі ў гаспадарцы 2 валы, кабыла з жарабём, карова з падцёлкам, авечак 3, сьвіней 3. У астатніх гаспадароў прыкладна тое ж. У 1733 годзе браты Скіндэры падзялілі мацеевіцкія землі. Старэйшаму Міхаілу адышлі Мацеевічы, астатнія браты — Юзаф, Станіслаў, Іван і Браніслаў узялі сабе Арэшкавічы і Слабодку.
28 лютага 1736 г. Скіндэры прадалі палову Мацеевіч Раману Манціцкаму, а той яе прадаў падстолім Янішэўскім. З гэтымі людзьмі зьвязаны найлепшыя старонкі гісторыі Мацеевіч. Яны ўсю сваю маёмасьць фундавалі на заснаваньне касьцёлу на Сарафінавай гары і на Мацеевіцкую ўніяцкую царкву.
Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У ХІХ ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні.
Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, у Суцін быў 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын. У тым жа перапісе згадваецца «ваколіца Суцін», у якой было 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына.
Напрыканцы лютага 1918 году тэрыторыя акупавана войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году занятая Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 году пад акупацыяй Польшчы.
Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. На 1933 год быў калгас «Мацеевічы», працавала кузьня.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1859 год — 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу.
- 1886 год — 25 двароў, 155 жыхароў.
- Пачатак ХХ ст. — 58 двароў, 314 жыхары. Маёнтак 1 двор, 44 жыхары.
- 2002 год — 44 двары, 70 жыхароў.
- 2009 год — 32 чалавекі[3]
Славутасьці
- Гарадзішча (V стагоддзе да н. э. — V стагоддзе н. э.). 2,3 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Таль, на ўскраіне лесу, урочышча Гарадзішча.
Страчаная спадчына
- Царква (спачатку уніяцкая пасьля 1839 г. праваслаўная).
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
Remove ads
Асобы
- Робэрт Вільдфлуш — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі
- Сьвятаслаў Лазарэвіч (нар. 1951) — беларускі спэцыяліст у галіне батанікі і генэтыкі. Доктар біялягічных навук (2003), дацэнт (1991)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads