Робэрт Рэкард

ўэйлскі лекар і матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Робэрт Рэкард
Remove ads

Робэрт Рэкард (па-ангельску: Robert Recorde, каля 1510, Тэнбі, Ўэйлз1558, Лёндан, Ангельшчына) — ўэйлскі лекар і матэматык. Вядомы, у прыватнасьці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасьці.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1510 годзе ў рэспэктабельнай ўэйлскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучаньне ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1531 годзе. Заняўшыся мэдычнай дзейнасьцю, ў 1545 годзе адправіўся на навучаньне ў Кембрыдж. Пасьля заканчэньня вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.

Празь некаторы час пераехаў у Лёндан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манэтнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым леварам Эдўарда VI і Марыі I.

Быў абгавораны сваім палітычным апанэнтам, асуджаны, арыштаваны за запазычанасьці й пасаджаны за краты «Кінгз бэнч» у акрузе Саўтўорк, дзе памёр у 1558 годзе.

Remove ads

Працы

Першае друкарскае зьяўленне знака роўнасьці (запісана раўнаньне )

Сярод вядомых працаў навукоўца выдзяляюць наступныя[7]:

  • «The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions» (каля 1540) — першая выдадзеная ў Ангельшчыне кніга па альгебры.
  • «The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes» (Лёндан, 1551)
  • «The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc.» (Лёндан, 1556)
  • «The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers» (Лёндан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасьці
  • «The Urinal of Physic» (1548) — кніга па мэдыцыне, шматкроць перавыдавалася.

Меней вядомыя працы:

  • «Cosmographiae isagoge»
  • «De Arte faciendi Horologium»
  • «De Usu Globorum et de Statu temporum»
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads