Роднае слова
беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ро́днае сло́ва» — навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Часопіс уключаны Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па філялягічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралёгіі, пэдагагічных навуках (тэорыя і мэтодыка навучаньня беларускай мове і літаратуры)[1].
Remove ads
Тэматыка
Часопіс асьвятляе пытаньні, зьвязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асьвятляе пытаньні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Зьмяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасьць беларускай мовы.
Асноўныя разьдзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэньне», «Філялёгія», «Мэтодыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях».На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі разьвіцьця нацыянальнай школы, пэдагагічнага майстэрства, дасягненьні філялягічнай навукі.
Remove ads
Гісторыя
Часопіс быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Менску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назовай — «Роднае слова».
За 25 гадоў дзейнасьці было выдадзена больш за 3 млн экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысячаў экзэмпляраў[1].
Remove ads
Узнагароды
- 2008 г. — Дыплём ляўрэята IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»;
- 2008 г. — Дыплём удзельніка ХІІ Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
- 2008 г. — Дыплём Саюза пісьменьнікаў Беларусі;
- 2010 г. — Дыплём удзельніка ХІV Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
- 2010 г. — Дыплём ляўрэята VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
- 2012 г. — Дыплём ляўрэята VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
- 2013 г. — Грамата Інстытуту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта;
- 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- 2013 г. — Дыплём Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-мэтадычнай літаратуры, пэдагагічнага вопыту і творчасьці навучэнскай моладзі «Я — грамадзянін Беларусі»;
- Дыплём Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХVІ Рэспубліканскай выставе навукова-мэтадычнай літаратуры, пэдагагічнага досьведу і творчасьці навучэнскай моладзі (2015);
- Падзяка філялягічнага факультэту БДУ (2016);
- Падзяка выдавецтва «Адукацыя і выхаваньне», часопісу «Беларуская мова і літаратура» (2016);
- Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018);
- Падзяка Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусі (2022);
- Падзяка Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы (2022);
- Падзяка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музэю Якуба Коласа (2022);
- Падзяка філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2023);
- Грамата Нацыянальнага інстытуту адукацыі (2023);
- Грамата ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» (2023)[1].
Галоўныя рэдактары
- Міхась Шавыркін (1988—2006)
- Ларыса Сагановіч (2006—2007)
- Уладзімер Куліковіч (2007—2009)
- Зоя Падліпская (2009—2019)
- Натальля Шапран (з 2019)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads