Родная мова (1930)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ро́дная мо́ва» — «месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы» — першы беларускі спэцыялізаваны мовазнаўчы часопіс. Выдаваўся «Беларускім Гаспадарскім Зьвязам», які ўзначальваў Ян Станкевіч, выходзіў у 1930—31 гг. у Вільні на грамадзкія ахвяраваньні й сродкі польскага Міністэрства веравызнаньняў і асьветы. Быў адзіным навуковым беларускім часопісам у Заходняй Беларусі. Рэдактар — Ян Станкевіч. Друкарня Я. Левіна, Нямецкая вуліца 2 (па-польску: Niamieckaјa 2), (па-летувіску: Vokiečių gatvė 2), (54°40′0.9″ пн. ш. 25°17′09.86″ у. д.)
Remove ads
Зьмест
Ян Станкевіч так сама аўтар артыкулаў пад псэўданімамі П. Вайцюлевіч, М.Піліпёнак і Брачыслаў Скарыніч[1]. Ён на старонках «Роднай мовы» прымяніў свае графічныя й артаграфічныя праекты: выкарыстоўваліся літары «ј» і «ґ», пасьлядоўна паказваліся на пісьме пратэтычныя «ј» і «в» (јіншы, у водным); у мове часопіса захоўваліся спэцыфічныя напісаньні канчаткаў і суфіксаў назоўнікаў і дзеясловаў (пасьвячоны, пытаньнем, на месцу, праходзе, дзеле, казаці).
Артыкулы
- Ян Станкевіч у водгуку на зборнік працаў Акадэмічнай канфэрэнцыі й у артыкулах «Язык і языкаведа»[2], «Да вымовы і правапісу чужых словаў»[3][4], а таксама ў рэцэнзіі на пятае выданьне граматыкі Тарашкевіча разглядаў матывы рэфармаваньня беларускай мовы другой паловы — пачатку 1930-х гадоў[5][6][7][8].
- Янам Станкевічам разглядаліся зьявы асыміляцыі й дысыміляцыі, фанэтычныя зьмены на стыку слоў: «Распадабненьне шыпячых у беларускај мове»[9], «ј паміж а, о, е і зубнымі у беларускај мове»[10], «Прыстаўное v у беларускај мове»[11], «Зацемкі з крьівіцкае (беларускае) мовы (як пісаць прыстаўкі з, роз, уз, без перад шыпячымі)», [12], «Папраўка (аб ацьвярдзеньню L у беларускај мове)»[13].
- Ян Станкевіч пра генезіс беларускай мовы, яе дыялекты й межы пашырэньня: «Беларускія плямёны ј јіхняе расьсяленьне» [14][15], «Месца беларускага языка сярод јіншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку»[16], «Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма»[17], пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Аканьне ў скланеньню назоўных јімёнаў»[18], пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Да беларускае мовы Горадненскага пав. Чарнігаўшчыны»[19].
Крытыкі й рэфэраты
- Пад псэўданімам М. Піліпёнак аб мове рамана «Сьцежкі-Дарожкі» Міхася Зарэцкага[24][25].
![]() |
Сярод новых пісьменьнікаў у радавај Беларусі највыдатнејшы бяссумлеву ё Міхась Зарэцкі (праўдзівае прозьвішча Касянкоў). Асабліва прыемна, што М. Зарэцкі рупіцца аб чысьціні роднае мовы. Апошняе прыяе хараству ягонага слова. | ![]() |
.
- Ян Станкевіч пра беларускі пераклад Янкі Купалы «Слова пра паход Ігараў»[27].
- Ян Станкевіч пра прапанаваны варыянт паходжаньне назвы «Белая Русь» у артыкуле Г. А. Ільінскага, які быў надрукаваны ў Праскім часопісе «Slavia»[28][29].
- Рэцэнзія Яна Станкевіча на рэцэнзію Яўхіма Карскага граматыкі баўгарскае мовы Стэфана Младэнава[30][31].
- Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Яўхіма Карскага пра ўплыў украінскай мовы на беларускую мову ў XVII ст. «К истории белорусского языка в XVII ст.»[32][33].
- Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Кузьміна І. «Материалы для изучения говоров Велижского уезда»[34][35].
- Ян Станкевіч пра кнігу Антона Палявога «О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии»[36][37].
- Ян Станкевіч пра кнігу Радаслава Астроўскага «Беларускі правапіс. Кампіляцыя паводле Б. Тарашкеіча і Я. Лёсіка.»[38].
- К. Л. аб Беларусах і беларускай мове у новых выданьнях энцыкляпэдычных слоўніках у Польшчы, Чэхіі й СССР[39].
- Водгук Станіслава Станкевіча на лекцыю польскага профэсара Казімера Ніча(pl) «Узаемныя ўплывы польскага й рускага языкоў»[40].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads