Родная прырода

навукова-папулярны ілюстраваны часопіс Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Родная прырода» — навукова-папулярны ілюстраваны часопіс Беларусі, заснаваны ў студзені 1972 году ў якасьці інфармацыйна-мэтадычнага бюлетэня.

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Выдаваўся з дадаткам «Юны натураліст»[1]. Падпісным індэксам на «Белпошце» быў 74926[3]. Электронную падпіску з дастаўкай pdf у скрыню электроннай пошты ладзілі праз плятформу «Белпрэса»[4].

Remove ads

Мінуўшчына

31 студзеня 1972 году быў падпісаны ў друк 1-ы нумар бюлетэня «Родная прырода». Яго першым галоўным рэдактарам стаў старшыня Дзяржаўнага камітэту аховы прыроды Беларускай ССР Аляксей Варанцоў. Выпускам займалася выдавецтва «Полымя». У 1972 годзе наклад пілётнага выпуску склаў 44 396 асобнікаў[2]. Ад пачатку бюлетэнь выдаваўся па-беларуску аднойчы на 2 месяцы. У 1977 годзе стаў часопісам. Асьвятляў справы аховы прыроды, узаеміны чалавека і навакольля, выкананьне дзяржаўных экалягічных праграмаў і традыцыі экалягічнага выхаваньня і адукацыі. Друкаваў выявы маляўнічых куткоў Беларусі. Зьмяшчаў апавяданьні і вершы пра прыроду[5].

У студзені 2002 году выданьне часопіса пераняў «Дом прэсы», які зьменшыў пэрыядычнасьць выхаду ў друк да аднаго разу на 2 месяцы[6]. На студзень 2007 год пэрыядычнасьць выхаду пачасьцілі да штомесячнай, але часопіс зрабілі дзьвюхмоўным[7].

1 жніўня 2009 году яго выдаўцом стала «Народная газэта». У 2011 годзе разавы наклад часопіса перавышаў 2900 асобнікаў. На старонках часопіса найбольшую ўвагу надавалі чысьціні вады і паветра, абыходжаньню з адкідамі і прыродаахоўным землям, рэдкім відам жывёлаў і расьлінаў, занесеным у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама змаганьню супраць браканьерства. Закраналася разьвіцьцё падарожніцтва па Беларусі. Зьмяшчаліся ўкладкі для грыбнікоў і рыбакоў, падарожнікаў, сьледапытаў і ягаднікаў. Свае творы ў часопісе друкавалі Пятрусь Броўка і Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў і Пімен Панчанка, Анатоль Астрэйка і Рыгор Барадулін[8].

У студзені 2014 году часопіс далучылі да Выдавецкага дому «Зьвязда»[3]. У 2020 годзе № 2 часопіса выйшаў накладам у 1281 асобнік.

Remove ads

Галоўныя рэдактары

  • Аляксей Варанцоў (1972—1977)[2]
  • Зьмітро Бяспалы (1977—1991)
  • Валеры Дранчук (1992)[9]
  • Віктар Крукоўскі (1993—2003)
  • Міхась Шыманскі (2004—2008)[7]
  • Віктар Куклаў (2009—2013)
  • Алена Ляўковіч (шэф-рэдактарка; студзень 2014[10] — 2015)
  • Натальля Кароткая (красавік 2015[11] — чэрвень 2016)[12]
  • Алена Стэльмах (2016—2017)[13]
  • Вольга Пралюк (травень 2017[14] — чэрвень 2019)[15]
  • Вераніка Коласава (2019—2022)
  • Александрына Паршына (зь 2023 году)[16]

Наклад

  • 1982 год, № 1 — 30 000 асобнікаў[17]
  • 1992 год, № 1 — 12 795 асобнікаў[9]
  • 2002 год, № 1 — 5989 асобнікаў[6]
  • 2012 год, № 1 — 3500 асобнікаў[18]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads