Вуліца Захарава (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Захарава (Менск)
Remove ads

Вуліца Захарава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне. Цяперашняя даўжыня — 1880 м. Перасякаецца з вуліцай Румянцава, завулкамі Вайсковым і Бранявым, вуліцамі Першамайскай, Азгура, Сьлясарнай, Саламянай, Андрэеўскай і Смаленскай.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Раён гораду ...

На вуліцы знаходзяцца Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, адміністрацыя Партызанскага раёну Менску, установы міністэрстваў сувязі і інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, нацыянальнага статыстычнага камітэту, навукова-пэдагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытуту адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы (хладакамбінат, дрэваапрацоўчае прадпрыемства). Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.[1]

Remove ads

Гісторыя

Да 1947 году частка сёньняшняй вуліцы Захарава ад перакрыжаваньня з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая.[2] Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтар Менску з вайсковымі правіянцкімі складамі, што разьмяшчаліся каля чыгункі.[3]

На мапе Менску 1858 году менавіта па лініі, па якой пазьней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду.[4] На гарадзкой мапе 1898 году вуліца была ўжо пазначаная.[5] Асаблівасьцю яе геамэтрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаваньні зь Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.

На пачатку ХХ стагодзьдзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца зь невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.[6]

На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы менскі журналіст і пісьменьнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю лібэральнай газэты «Голос провинции».[6]

Зімою 1925 году газэта «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.[6]

У 1920-я — 1930-я гады на Правіянцкай, удалечыні ад шумнага цэнтру, жылі беларускі пясьняр Янка Купала, пісьменьнік Зьмітрок Бядуля, кампазытар Ісак Любан, камандзір 39-га кавалерыйскага палку, будучы легендарны савецкі маршал Георгі Жукаў.[6]

Спадарожнік па Менску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыльлёвай каапэрацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць сьвінарніка.[7] Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.[8]

Па непацьверджаных афіцыйнымі дакумэнтамі зьвестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам зьнішчаная.

Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліцаў Менску, якія найболей пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны.[9] Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.[10]

Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеяньняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.[11]

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 траўня 1947 году ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесьніка кіраўніка ўраду БССР у 1938—1941 гадох Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.[12][13]

Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадох вуліца была пашыраная, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Менску зьмяніўся непазнавальна.[6]

У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай навастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумэрацыя збудаваньняў на вуліцы Захарава пачынаецца зь лічбы 17.

Remove ads

Забудова

  Па няцотным баку     Па цотным баку  
№ 17 Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 м². Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і Міхаіл Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 1947—1948 годзе на аснове аднаўленьня моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынку А. Брэгман. Фасадныя плоскасьці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вэртыкалі падвойнымі лёджыямі. Вэртыкальнае чляненьне фасаду падкрэсьлена разьвітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У будынку разьмяшчаюцца кавярні «Бярозка»[15] і «Vogue Café»[16], а таксама філія №12 МТБанку. 
№ 22 Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалённым портыкам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацьвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасьценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазыцыямі з картушаў, гірляндаў і мэдальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У доме разьмяшчаюцца хлебная крама «Каравай»[17], аптэка «Інтэр-Інн №2»[18], прадстаўніцтва «Аўстрыйскіх авіялініяў» у Беларусі[19], вясельны салён «Gala».[20] 
№ 19 Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліцаў Захарава і Румянцава на першым паверсе дому разьмяшчаецца рэдакцыя газэты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».[21] 
№ 24 Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[14] У доме разьмяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Аўганістане, агенцтва нерухомасьці «Юрвэст», турыстычная фірма «Прэміё»[22], салён-цырульня «Рабэус». 
№ 21 Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. П-падобны будынак складаецца з трох корпусаў: «А» — уздоўж вуліцы Румянцава, «Б» — уздоўж вуліцы Захарава і корпус «В» — уздоўж Вайсковага завулку 
№ 26 Двухпавярховы асабняк. Цяпер у ім месьціцца канцылярыя амбасады Нямеччыны. З 1972 па 1992 год у гэтым будынку знаходзілася консульства НДР (а з 1991 году — ФРН).[23] 
№ 23 Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 м². Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулку на першым паверсе дому разьмяшчаецца аптэка №18 УП «Белфармацыя»[24] 
№ 28 Двухпавярховы асабняк. Будынак Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Пабудаваны ў 1956 годзе. Прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.[14] Тут таксама разьмяшчаецца амбасада Мальтыйскага ордэна. Ад 1992 да паловы 90-х гадоў тут знаходзілася сядзіба Польскага народнага ўніверсытэту ў Менску. 
№ 25 Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 м². Пабудаваны ў 1956 годзе.У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССР Мікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі. 
№ 30 Двухпавярховы жылы дом. 
№ 27 Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 м². Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі мэдык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі. 
№ 32 Двухпавярховы жылы дом. У ім з 1957 па 1982 год жыў Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік Беларусі, ганаровы грамадзянін Менску Іван Жыжаль. У яго гонар на фасадзе дому ўсталяваная мэмарыяльная дошка. 
№ 29 Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №42), якая пазасталася пасьля вайны. 
№ 34 Двухпавярховы жылы дом. 
№ 29а Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 м². Пабудаваны ў 1948 годзе. 
№ 36 Двухпавярховы дом. У 1924—1926 гадох у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала.[25] Цяпер у ім месьціцца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне «Белмастацпромыслы». 
№ 31 Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме разьмяшчаюцца Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Менску і Менскай вобласьці, Менскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»[26] 
№ 38 Двухпавярховы жылы дом. 
№ 33 Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 13. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 м². У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.[6] 
№ 40 Чатырохпавярховы жылы дом. 
№ 53 Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаюцца адміністрацыя Партызанскага раёну гораду Менску, управа сацыяльнай абароны Партызанскага раёну, Партызанскае аддзяленьне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. 
№ 42 Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №29), якая пазасталася пасьля вайны. Цяпер тут месьціцца Менская гарадзкая ўправа статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасьці і іншыя арганізацыі і ўстановы. 
№ 55 Шматпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца міжнародны цэнтар камутацыі прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».[27] 
№ 44 Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з Першамайскай вуліцай. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 11. 
№ 57 Чатырохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца Менская філія прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» і яго службы продажаў для Менскай вобласьці і Менскага раёну. 
№ 46 Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім месьціцца адміністрацыя УП «Менскі холадакамбінат №1».[28] 
№ 59 Трохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца навукова-пэдагагічная бібліятэка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру міністэрства адукацыі.[29] 
№ 50д Трохпавярховы офісны дом. У ім месьціцца мэдыцынскі цэнтар «VIP Baby».[30] і аддзяленьне ЗАТ «Альфа-Банк». 
№ 61 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому месьціцца вінная крама «Бардо».[31] 
№ 50в Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе. 
№ 63 Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе. 
№ 52/1 Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут месьціцца Менская гарадзкая станцыя хуткай мэдыцынскай дапамогі.[32] Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі. 
№ 63а Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе. 
№ 52/2 Трохпавярховы будынак. Тут месьціцца 9-я стаматалягічная паліклініка.[33] 
  № 54 Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10 785 м². Пабудаваны ў 1974 годзе. 
№ 65/1 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому месьціцца салён прыгажосьці «Ізумі».[34] 
№ 56 Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадох утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».[35] 
№ 67/1 Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе. 
№ 58 Шматпавярховы будынак гімназіі №7 (да 1991 году — сярэдняя школа №54). Пабудаваны ў 1976 годзе.[36] Архітэктары Л.Гельфанд і Ю.Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэньне якога заснаванае на выкарыстаньні складанага рэльефу мясцовасьці.[6] 
№ 67/2 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя №47».[37] 
№ 60 Шасьціпавярховы будынак. Мае падвойную нумэрацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут месьцілася сярэдняя школа №54. З 1977 году — месца знаходжаньня УП «Мінскметрабуд». У 2012 годзе адбывалася рэканструкцыя будынку.[38] 
№ 69 Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 м². Пабудаваны ў 1968 годзе. 
№ 62 Двухпавярховы Н-падобны будынак . Тут месьціцца дзіцячы садок №260. 
№ 73а Трохпавярховы офісны будынак. Тут знаходзіцца рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцанзаваных відаў дзейнасьці міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.[39] 
№ 64 Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12 114 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. 
№ 77а Пяціпавярховы цагляны жылы дом. Пабудаваны напрыканцы 1960-х гадоў. 
№ 68 Двухпавярховы Н-падобны будынак . Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут месьціцца амбасада Летувы. Раней у будынку быў дзіцячы садок. 
№ 87 Аднапавярховы цагляны будынак. Тут знаходзіцца адміністрацыя філіі №1 дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Мінскдрэў».[40] 
№ 72 Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. 
  № 74 Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 м². Пабудаваны ў 1969 годзе. 
  № 76 Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.[41] 
  № 104 Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».[42] 
Remove ads

Сквэр Сымона Балівара

Сквэр мае трохвугольную форму і месьціцца паміж вуліцамі Захарава, Першамайскай і Менскім інструмэнтальным заводам. Плошча сквэру — 2,2 га.

Сквэру нададзена імя Сымона Балівара ў ліпені 2008 году. З гэтай просьбай у Менгарвыканкам зьвярнулася амбасада Вэнэсуэлы[6][43].

Мэмарыяльныя дошкі

Літаратура

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads