Рок-кола

беларускі рок-фэст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рок-кола
Remove ads

«Рок-кола»беларускі рок-фэстываль, які з 1990 году штогод праводзіўся ў Полацку й Наваполацку[1][a]. Фэстываль году па выніках Рок-каранацыі 2004—2005[3].

Хуткія факты Дата(ы), Гады ...

Агульныя зьвесткі

Дырэктарам фэстывалю быў Сяргей Анішчанка[4]. Асновай фэстывалю зьяўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краінаў, таксама на фэст запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[5]. У апошнім фэстывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка 2007 году, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расеі й Украіны[6]. Асноўнай умовай для канкурсантаў зьяўлялася наяўнасьць у рэпэртуары песьні на беларускай мове[7][8].

Remove ads

Забарона

Забаронены ў лістападзе 2007 году паводле пратаколу пасяджэньня Полацкага райвыканкому: «Лічыць немэтазгодным правядзеньне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фэстывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне гораду Полацку й праваслаўю; рэкамэндаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі, устрымлівацца ад ініцыяваньня падобных мерапрыемстваў»[9]. Тым ня менш, аргкамітэт фэстывалю разглядаў іншыя месцы для правядзеньня, такія як Менск, Наваполацак, Смаленск (Расея)[10][11].

Паводле «Tuzin.fm» забарона фэстывалю можа быць зьвязана з прызначэньнем у Полацак новага старшыні мясцовай філіі КДБ, які нібы выказаў незадаволенасьць з нагоды яго правядзеньня[10]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйблу «БМАgroup» і аўтар фэстывалю «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзыдэнта ў лістападзе 2007 году прыйшоў да высновы, што закрыцьцё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяньнем[12]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрвію Зьмітру Кустоўскаму з тэлеканалу «Белсат» ў 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаваньне[13]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасьць прыкметаў палітычнага характару[14].

Remove ads

Ацэнкі

Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фэстывалю 2001 году ў Наваполацку[15], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасьці, напышлівага патасу й незразумелых „пантоў“»[16].

Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сёньняшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасьцю сярод моладзі й настолькі шматгадовай гісторыяй»[17].

Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «па-расейску: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала фэномэн фэстывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку й Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсьць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[18].

Мікіта Зьмітраў з сайту «Народныя навіны Віцебску» па выніках апошняга фэстывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацак жыў музыкай. Мяркуючы па колькасьці гледачоў у самай вялікай залі гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[19].

Заўвагі

  1. У 1994 годзе Полацак не прыняў фэстываль з-за недахопу сродкаў у арганізатараў[2]

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads