Росаш (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́саш (па-расейску: Россошь) — горад (з 1923 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Расашанскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 62 884 чалавекі паводле зьвестак за 2017 год. Горад разьмешчаны ў 214 км на поўдзень ад гораду Варонеж.
Падчас Другой сусьветнай вайны праз станцыю Росаш ішло забесьпячэньне італьянскага альпійскага корпусу і 24-га нямецкага танкавага корпусу. Тут таксама знаходзіліся штаб і частка рэзэрваў альпійскага корпусу, дывізіі якога займалі абарону на правым беразе Дону.
Паводле перапісу насельніцтва за 1939 год украінцы складалі 69% ад агульнай колькасьці насельніцтва гораду.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads