Росіца (возера)
возера ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Росіца — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Росіцы. Знаходзіцца ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 9 км на паўночны захад ад Дрысы. Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км.
Возера
Росіца
Росіца на мапе Беларусі ![]() ![]() Росіца | |||||||||||||||
![]() |
На паўночным і паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Росіца.
Remove ads
Апісаньне
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 мэтраў. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі катлавіны.
Возера слабапраточнае. Упадаюць тры ручаі, на поўдні выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца[1].
Флёра і фаўна
Належыць да вадаёму акунёва-плоткавай катэгорыі[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads