Росіца (возера)

возера ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Росіца (возера)
Remove ads

Росіца — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Росіцы. Знаходзіцца ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 9 км на паўночны захад ад Дрысы. Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км.

Возера
Росіца
Thumb
Панарама Росіцы
Возера Росіца
КраінаБеларусь
Плошча0,4 км²
Плошча вадазбору46,9 км²
Найбольшая даўжыня2,05 км
Найбольшая шырыня0,26 км
Даўжыня берагавой лініі4,43 км
Каардынаты55°55′01.84″ пн. ш. 27°46′29.1″ у. д.
Росіца на мапе Беларусі
Thumb
Росіца
Росіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўночным і паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Росіца.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 мэтраў. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі катлавіны.

Возера слабапраточнае. Упадаюць тры ручаі, на поўдні выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца[1].

Флёра і фаўна

Належыць да вадаёму акунёва-плоткавай катэгорыі[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads