Руднянскі сельсавет (Ігуменскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рудня.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Сьнежань)[1]. Станам на 1 студзеня 1974 году ў складзе сельсавету было 19 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1946 чалавек[3], зь іх 95,0% — беларусы, 3,1% — расейцы, 0,6% — украінцы, 0,4% — армяне[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads