Дамавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёна Менскай вобласьці. Цэнтар — вёска Дамавіцк.
Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Раваніцкага сельсавету (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар), Руднянскага (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Сьнежань) і Калодзескага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца) сельсаветаў[1].
На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads