Ружанасток

вёска ў гміне Дуброва Беластоцкая Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ружанасток
Remove ads

Ружанасток (па-польску: Różanystok) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, разьмешчаная ў гміне Дуброва Беластоцкая. Да 1663 року мела назву Крывы Сток.

Хуткія факты

У 1975—1998 роках адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Remove ads

Назва

Першапачаткова вёска называлася Крывасток ці Табеншчына, затым Краснасток[1]. Сучасная назва — Ружанасток.

Геаграфія

Вёска разьмешчаная на ваяводзкай дарозе 670, якая праходзіць з Асаўца-Цьвердзі праз Сухаволю (DK8), Ружанасток да мяжы зь Беларусяй у Хварасьцянах (г. зв. «Царскі тракт»). Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Дубровы Беластоцкай, за 27 км на поўнач ад Саколкі і за 60 км на поўнач ад Беластоку.

Мінуўшчына

У 80-я рокі XVI стагодзьдзя нашчадкамі кавалькатара Зыгмунта Аўгуста Сцыпіёна дэль Кампа закладзены сядзібна-паркавы фальварак.

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя Крывы Сток стаўся ўласнасьцю Шчэнснага Тышкевіча, стольніка дэрпскага і павятовага ротмістра гарадзенскага паспалітага рушаньня, нашчадка Сьвідрыгайлы. Шчэнсны і ягоная жонка Эўфрасыньня былі калятарамі(pl) у 1661 року драўлянага касьцёлу ў сваіх уладаньнях. У 1663 року з Сейнаў прыбылі айцы-дамініканы і на запрашэньне роду Тышкевічаў сталіся апекунамі цудатворнага абразу.

Праз культ Маці Божай у 1663 року назва мястэчка была зьмененая на Ружанасток[2].

Славутасьці

Thumb
Віла «Зялёная дача»
Thumb
Зялёная віла у цяперашні час
Thumb
Салезыянскі выхаваўчы асяродак, раней жаночы інтэрнат
  • Будынак дамініканскага кляштару(pl) і праваслаўнага манастыру(pl)[3]

Вёска зьяўляецца месцам пілігрымак дзясяткаў тысячаў ахвочых убачыць раку Панны Марыі.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads