Дуброва Гарадзенская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дуброва Гарадзенская
Remove ads

Дубро́ва Гарадзе́нская (з 1961 году — Дуброва Беластоцкая; польск. Dąbrowa Białostocka) — места ў Польшчы, на рацэ Крапіўне. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 5632 чалавекі.

Хуткія факты

Дуброва — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па пажары, 1797 г.
Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У XVII ст. Дуброва атрымала статус места, які пазьней страціла (адноўлены ў 1775 годзе).

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуброва апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у блакітным полі срэбная котвіга, перасечаная залатым хвалістым пасам[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дуброву Гарадзенскую занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуброва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Дуброву акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Дуброва ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З 27 чэрвеня 1941 да 20 верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Дуброву Польскай Народнай Рэспубліцы.

10 сакавіка 1961 годзе польскія ўлады перайменавалі Дуброву Гарадзенскую ў Дуброву Беластоцкую.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1438 чал. (685 муж. і 753 жан.), зь іх 264 каталікі, 13 праваслаўных, 1132 юдэі і 29 мусульманаў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 5632 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Дуб — помнік прыроды
  • Капліца могілкавая Сьвятога Міхала (1826)
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1897—1902)
  • Млын ветраны (1924)

Страчаная спадчына

  • Царква (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

Месты-сябры

Больш інфармацыі Пералік местаў-сяброў Дубровы Гарадзенскай ...

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads