Руй Патрысію

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Руй Патрысію
Remove ads

Руй Пэ́дру душ Са́нтуш Патры́сію (па-партугальску: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988 году, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У раньнім узросьце Патрысію гуляў на пазыцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынгу» й быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 году ў дзясятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выезьдзе быў перайграны «Марытыму» зь лікам 0:1. За 15 хвілінаў да канца гульні Руй адбіў пэнальці. Гэта быў адзіны матч Патрысію ў гэтым сэзоне.

Перад пачаткам наступнага сэзону каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Пэрэйра. Руй Патрысію перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў вэтэрана Тыягу Фэрэйра й сэрбскага галкіпэра каманды Ўладзімера Стойкавіча. 27 лістапада 2007 году Патрысію правёў свой ​​першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У госьцевым матчы пятага туру групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:1. У тым сэзоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысію правёў у гэтым сэзоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы найлепшым маладым гульцом лігі.

У міжсэзоньне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі клюб «Інтэрнацыянале»[1], але трансфэр не адбыўся. 16 жніўня 2008 году ў матчы за Супэркубак Партугаліі зь лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысію адбіў пэнальці ў выкананьні Люча Гансалеса.

Міжнародная

29 студзеня 2007 году быў выкліканы Луісам Фэліпэ Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Гішпаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

Remove ads

Дасягненьні

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008, 2015
  • Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2018
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008, 2015

«Рома»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads