Руская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads

- Руская мова — агульная гістарычная назва для такіх сучасных паняцьцяў, як старабеларуская й стараўкраінская мовы[1]. У дачыненьні да беларускага варыянту рускай мовы таксама ўжывалася назва літоўская мова[2][3][4][5][6][7][8]. Атаясамліваньне рускай і літоўскай моваў тлумачыцца працэсамі сьціраньня этнічнай мяжы паміж русінамі й ліцьвінамі ў XV—XVI стагодзьдзях, што прывяло да іхняй этнічнай інтэграцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім[9].
- Руская мова, паводле некаторых лінгвістаў — назва царкоўнаславянскай мовы[1]. Вядомы праваслаўны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскаага, у прадмове да складзенага ім Катэхіза пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[6] й такім спосабам атаясамліваў рускую мову з царкоўнаславянскай, а літоўскую — з старабеларускай.
- Руская мова (польск. Język ruski) — у паэтычнай творчасьці філяматаў і філярэтаў — адна з назваў беларускай мовы[10].
- Руская мова (рас. русский язык) — наркамаўскае найменьне сучаснай маскоўскай[2][8][11] мовы, штучна ўведзенае ў беларускую мову ў выніку палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году. У беларускай савецкай лексыкаграфіі назву «руская мова» ў дачыненьні да расейскай мовы ўпершыню выкарысталі ў 1937 годзе[12].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads