Руслан Равяка

беларускі перакладчык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руслан Яўгенавіч Равяка (нар. 8 кастрычніка 1975, Баранавічы) — беларускі журналіст, перакладчык, вікіпэдыст[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў Магілёўскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, па спэцыяльнасьці інжынэр-механік абсталяваньня харчовай прамысловасьці. 16 гадоў працаваў інжынэрам на Баранавіцкім мясакансэрвавым камбінаце, шмат гадоў супрацоўнічаў з газэтай «Наша Ніва». Пасьля працаваў журналістам у баранавіцкім незалежным тыднёвіку «Intex-Press». Жыў у Баранавічах[2].

Рэдактар Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам[1].

У студзені 2022 года на Равяку склалі адміністрацыйны пратакол за захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго абвінавацілі ў захоўваньні кнігі «Mein Kampf» Адольфа Гітлера на кампутары, які забралі супрацоўнікі КДБ у ліпені 2021 году падчас ператрусу ў рэдакцыі «Intex-press»[3].

З 2023 па сьнежань 2024 працаваў рэдактарам на баранавіцкім навінным сайце bar24.by.

Remove ads

Творчасьць

Апавяданьні друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Першацвет»[4], у розных зборніках баранавіцкіх аўтараў «Святліца».

На беларускую мову пераклаў апавяданьні Станіслава Лема «Уранавыя вушы» і Вітальда Вірпшы «Смецце», раман Сяргея Пясэцкага «Жыцьцё раззброенага чалавека» (ARCHE 5-2014). Разам з Уладзем Маруцікам пераклаў раман Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» (нявыдадзены)[2].

Кнігапіс

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads