Русінскі альфабэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русі́нскі альфабэ́т (учасна русі́нская абэцэ́да) — альфабэт русінскае мовы. У чатырох варыянтах русінскае мовы альфабэт ня ёсьць аднолькавым і адрозьніваецца колькасьцю й шэрагам літараў.
Русінскі альфабэт ґрунтуецца на грамадзянцы, спрошчаным варыянце кірыліцы й звычайна мае 36 літараў ці менш. Лемкаўскі альфабэт адрозьніваецца ад прэшаўскага тым, што ня мае літараў Ё ды Ї. У ваяводзінскім альфабэце няма Ё, І, Ы ды Ъ; И ужываецца перад Ї. Адзінага кадыфікаванага падкарпацкага варыянту няма. Альфабэт новых падручнікаў для русінскіх народных школ указваецца ў падручніку Надзеі Пячоры Русинськый язык. Адрозьніваецца ад прэшаўскага альфабэту шэрагам літараў (мяккі й цьвёрды знакі стаяць перад Ю й Я). Апроч таго ў ім ужываюцца літары Î ды Ô, што за частку альфабэту не ўлічваюцца. Для запісу агубленага галоснага пярэдняга шэрагу (МФА [y]) звычайна ісьняць літару Ӱ[4][5][6].
Remove ads
Ѣ
Да 1945 року ў русінскім альфабэце існавалася літара кірыліцы Ѣ (яць), якая цяпер ужываецца толькі ў царкоўнаславянскім альфабэце.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads