І

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

І
Remove ads

І, і (і дзесяцяры́чнае, і з кро́пкай зьве́рху; курсіў: І і) — дзясятая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.

Хуткія факты Беларускі альфабэт:, Іншыя назвы ...
Remove ads

Характарыстыка

Больш інфармацыі Назва, Пазыцыя ...

Гісторыя

І паходзіць з кірылічнай (І дзесяцярычнае), што ўзьнікла на аснове грэцкай літары (ёта).

У старабеларускае пісьмо перайшла з старажытнарускага, дзе абазначала гук [і] і мела лікавае значэньне 10.

У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у сувязі з функцыянаваньнем розных пісьмовых школ і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх выглядах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня.

Remove ads

Гук

У беларускай мове, паводле клясычнага правапісу, літара і часам пазначае гук [ji] ([йі])[3]:

§4.16. Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: [йі]дал, [йі]мпарт, [йі]скра, [йі]снасьць, [йі]х, кра[йі]на, Укра[йі]на, у Сар’[йі]; выслоў[йі], паў[йі]мбрыка, салаў[йі] й інш.

У беларускай лацінцы гэты гук пазначае дыграф ji (JI · ji): krajina, jichny, jinšy і інш.

Лічбавае значэньне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах І мае значэньне лічбы — 10.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads