Рыбная падліва

падліва з дробнай рыбы, фэрмэнтаванай у марынадзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыбная падліва
Remove ads

Ры́бная падлі́вападліва, вырабленая з рыбы або крылю, якія засольваюць і фэрмэнтуюць да двух гадоў[1][2]. Гэты соўс лічыцца асноўнай запраўкай ва ўсходнеазіяцкай і паўднёваазіяцкай кухнях, асабліва ў М’янме, Камбоджы, Лаосе, Філіпінах, Тайляндзе і Віетнаме. Некаторыя рыбныя падлівы, падобныя да гарума, выкарыстоўваюцца на Захадзе яшчэ з часоў Старажытнага Рыму. Дзякуючы сваёй здольнасьці надаваць стравам насычаны смак, рыбная падліва сталася папулярнай ува ўсім сьвеце сярод шэф-кухараў і хатніх кулінараў. Ягоны ўмамі смак павязаны з утрыманнем глютаматаў[3].

Хуткія факты Нацыянальная страва, Паходжаньне ...

Рыбная падліва выкарыстоўваецца як запраўка падчас гатаваньня або ўжо дадаецца ў гатовую страву, а таксама як аснова для дыпаў. У заходніх краінах соевая падліва часам лічыцца вэгетарыянскай альтэрнатывай рыбнай, але іхныя смакі значна розьняцца[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads