Соўс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Соўс
Remove ads

Со́ўс (ад франц. sauce) ці падлі́ва, падлі́ўка — вадкая прыправа да асноўнай стравы і/ці гарніру. Соўсы надаюць больш сакавітую кансыстэнцыю стравам і павялічваюць іхную калярыйнасьць. Шматлікія соўсы ўтрымліваюць спэцыі й смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы страваваньня; яркая афарбоўка соўсаў выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы.

Thumb
Чатыры розныя соўсы

Соўсы ня толькі падаюць да гатовых страваў, але і выкарыстоўваюць падчас іхнай падрыхтоўкі: шматлікія прадукты смажаць у соўсе ці запякаюць пад соўсам. Спэцыялізаваны сасуд для захоўваньня соўсаў завецца соўсьнік.

Шырока распаўсюджаныя соўсы: кетчуп, маянэз, соевая падліва, бэарнскі соўс, бэшамэль, ткемалі, сацэбэлі, сальса, рыбны соўс, часночны соўс, грыбны соўс, тартар, Тысяча астравоў.

Уласна слова соўс узыходзіць да лац. salsus — «пасолены» (пар. «сальса»)[1]. Да эпохі антычнага Рыму адносіцца і адзін зь першых агульнавядомых соўсаў — гарум.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads