Рыгор Азаронак

беларускі прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Азаронак
Remove ads

Рыгор Юр’евіч Азаронакпрапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачаньні» ў час пратэстаў 2020–2021 гадоў.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысэра, пасьля чаго служыў у войску і даслужыўся да тытула яфрэйтара[1].

Да 2020 г. асьвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, але падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта 2020 г. пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[2].

Пасьля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы Латвіі, Летувы й Эстоніі[3]. 2 сьнежня 2021 году ён трапіў у санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[4]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[5], Эўрапейскі Зьвяз (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыя[6], у 2023 годзе – Украіна[7]. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».

Remove ads

Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021)

У красавіку 2020 г. Азаронак агучыў кансьпіралягічную вэрсію аб паходжаньні каранавірусу COVID-19, зьвязаўшы яго з бактэрыялягічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазыцыю рэжыма Лукашэнкі па супрацьдзеяньню пандэміі[8].

Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Сьвятланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлягер» і плянах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[9], пашыраў кансьпіралягічныя вэрсіі адносна прычынаў масавых пратэстаў супраць рэжыма Лукашэнкі[10]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненьні і далучэньні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[2].

У верасьні 2020 г. Рыгор Азаронак зьняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе, паводле шматлікіх сьведчаньняў, адбываліся катаваньні затрыманых пратэстоўцаў[11]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[12][13]. За сюжэт пра пахаваньне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўваньня яе тэлефонных размоваў[14].

11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджаньні» мэдалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[15]. 16 студзеня 2021 году Лукашэнка асабіста ўручыў мэдаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[16].

Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk)[17].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads