Юры Азаронак
савецкі і беларускі прапагандыст, журналіст, рэжысэр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Ўладзі́меравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысэр і грамадзкі дзяяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазыцыі. Працаваў намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.
Remove ads
Біяграфія
У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасьля таго, як у 1995 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Нянавісьць: дзеці хлусьні», у якім правёў параўнальнае апісаньне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году і выклікаў вялікі рэзананс у грамадзтве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазыцыянэраў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году стварыў дакумэнтальны сэрыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асьвятляў дзейнасьць апазыцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у нэгатыўным ключы. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага зьвязу моладзі.
У красавіку 2003 году прызначаны прэс-сакратаром Генэральнай пракуратуры Беларусі.
2 чэрвеня 2005 году ўказам прэзыдэнта А. Лукашэнкі прызначаны намесьнікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 году ўказам прэзыдэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакумэнце, Азаронак вызвалены ад пасады «за зьдзяйсьненьне правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».
Юры Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяродзьдзі Лукашэнкі, прыхільніка цьвёрдых і радыкальных дзеяньняў. У красавіку 2006 году за актыўную падтрымку прэзыдэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу[1].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Сын Юрыя Азаронка Рыгор таксама стаў вядомым у якасьці тэлевізійнага прапагандыста рэжыму Лукашэнкі, асабліва ў сувязі з пратэстамі 2020—2021 гадоў.
Узнагароды
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads