Рыкарду Кошта

партугальскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыкарду Кошта
Remove ads

Рыкарду Мігел Марэйра да Кошта (па-партугальску: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 траўня 1981 году, Віла-Нова-дзі-Гая, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. На сёньня працуе ў структуры клюбу «Бэленэнсіш».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Баавішты». Кар’ера ў «Порту» была станоўчай, Рыкарду перамог у Кубку УЭФА й Лізе чэмпіёнаў, і міжкантынэнтальным кубку.

Улетку 2007 году перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн эўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Вюрцбургер». Той матч скончыўся зь лікам 4:0 на карысьць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.

У Бундэсьлізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 году ў матчы супраць левэркузэнскага «Баеру», дзе «Вольфсбург» атрымаў паразу зь лікам 1:2. 29 студзеня 2010 году Кошта перайшоў у францускі «Ліль»[4].

17 траўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасьці вольнага агента, у гішпанскі клюб «Валенсія». Коста пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 году, аднак ягоны кантракт мінаў толькі ў чэрвені 2015 году[5]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клюбам «Аль-Сайлія», аднак у клюбе не затрымаўся і ўжо напачатку 2015 году далучыўся да грэцкага клюбу ПАОК.

Міжнародная

За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў у 2005—2014 гадах.

Remove ads

Дасягненьні

«Порту»:

«Вольфсбург»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads