Рычард Рыяс

калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Рыяс
Remove ads

Ры́чард Ры́яс (па-гішпанску: Richard Ríos; нар. 2 чэрвеня 2000 году) — калюмбійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца партугальскага клюбу «Бэнфіка» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Рыяс пачынаў сваю кар’еру ў футзале, пры гэтым менавіта ў гэтым спорце гульца запрыкмеціў бразыльскі клюб «Фламэнгу». Прайшоўшы ў бразыльскім клюбе выпрабавальны пэрыяд у два месяцы, калюмбіец склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Свой першы матч згуляў у рамках Лігі Карыёка, дзе 23 студзеня 2020 году зьявіўся на замену ў другім тайме ў супрацьстаяньні з «Вашку да Гама»[1]. У Сэрыі А дэбютаваў толькі 27 верасьня таго ж году ў матчы супраць «Палмэйрасу». Зьяўленьне футбаліста было павязанае ў першую чаргу праз пошасьць каранавірусу ў клюбе, што выключыла з каманды на час шэраг гульцоў. 21 чэрвеня 2021 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да сьнежня 2023 і ў гэты ж дзень накіраваўся ў арэнду ў мэксыканскі «Масатлян»[2]. У новым клюбе амаль не гуляў, перадусім праз траўму калена, што вымусіла гульца прапусьціць матчы зь верасьня па красавік[3]. 4 жніўня 2022 году Рыяс скасаваў кантракт з «Фламэнгу» і далучыўся да каманды бразыльскай Сэрыі Б «Гуарані», дзе замацаваўся ў складзе. У сакавіку 2023 году прыяднаўся да клюбу «Палмэйрас».

Remove ads

Дасягненьні

«Фламэнгу»:

«Палмэйрас»:

«Бэнфіка»:

  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2025

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads