Вашку да Гама Рыю-дэ-Жанэйру

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Вашку да Гама Рыю-дэ-Жанэйру
Remove ads

«Ва́шку да Га́ма» (па-партугальску: Vasco da Gama) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Не зважаючы на тое, што спачатку гэта быў клюб акадэмічнага веславаньня, а потым стаў шматспартовым клюбам, «Вашку да Гама» сёньня найбольш вядомы сваёй мужчынскай футбольнай камандай[3]. Клюб мае заўзятараў ва ўсім сьвеце і ўважаецца адным з самых улюбёных клюбаў у Бразыліі, штаце Рыю-дэ-Жанэйру і ўсёй Амэрыцы. Свае хатнія матчы дружына ладзіць на стадыёне Сан-Жануарыю з моманту ягонага адкрыцьця ў 1927 годзе. Часам клюб таксама гуляе на стадыёне Маракана з 1950 году. Галоўнымі супернікамі «Вашку да Гама» лічацца «Фламэнгу», «Флумінэнсі» і «Батафогу», але галоўнае супрацьстаяньне клюб мае з «Фламэнгу», матчы паміж гэтымі клюбамі зьбіраюць вялікую аўдыторыю.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XIX стагодзьдзя акадэмічнае веславаньне было найважнейшым відам спорту ў Рыю-дэ-Жанэйру. У гэты час чацьвёра маладых людзей, то бок Энрыке Фэрэйра Мантэйру, Луіс Антонію Радрыгес, Жузэ Алешандрэ д’Авэлар Радрыгес і Мануэл Тэйшэйра дэ Соўза Жуніяр, якія не жадалі ехаць у Нітэрой, каб веславаць на чоўнах клюбу Грагаата, таму пастанавілі стварыць уласны вясьлярны клюб. 21 жніўня 1898 году ў памяшканьні Драматычнага таварыства «Сыны Тальмы» 62 сяброў, пераважна партугальскіх імігрантаў, стварылі вясьлярны клюб «Вашку да Гама». Натхнёныя сьвяткаваньнем 4-га стагодзьдзя з дня першага плаваньня з Эўропы ў Індыю, заснавальнікі назвалі клюб у гонар партугальскага дасьледніка Вашку да Гамы[4]. Колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы. Чорны колер сымбалізаваў невядомыя моры, празь якія крочыў на караблях Вашку да Гама, а белы — ягоны пераможны шлях.

Thumb
«Пераможны экспрэс».

26 лістапада 1915 году «Вашку» і яшчэ адзін спартовы клюб партугальскай супольнасьці «Лузітанія» аб’ядналіся, у выніку чаго была створаная футбольная каманда ў складзе клюбу. Пачынаючы з найніжэйшых ліг, першы матч клюбу адбыўся 3 траўня 1916 году, калі каманда саступіла «Паладына» зь лікам 10:1. У 1920-я гады футбол у Бразыліі стаў элітным спортам, таму расава разнастайная каманда «Вашку да Гамы» сустрэла незадавальненьне ў свой бок. Некаторыя гульцы павінны былі здаць экзамен на пісьменнасьць, перш чым абуць буцы.

Thumb
Зоркі «Вашку да Гамы» 1950-х гадоў Вава, Бэліні і Арланду.

Свой першы тытул чэмпіёнаў штату Рыю-дэ-Жанэйру клюб здабыў у 1923 годзе. У 1924 годзе на каманду ціснула кіраўніцтва лігі, каб тая забараніла некаторым гульцам, якія не лічыліся прыдатнымі для гульні ў арыстакратычнай лізе, у прыватнасьці праз колер скуры і саслоўе. «Вашку да Гама» адмовіўся трымацца такой забароны, таму іншыя буйныя каманды, у тым ліку «Флумінэнсі», «Фламэнгу» і «Батафогу», стварылі ўласную атлетычную асацыяцыю і забаранілі «Вашку» браць удзел у спаборніцтвах. Аднак, барацьба прэзыдэнта клюбу за руйнаваньне расісцкіх бар’ераў прывяла да посьпеху празь некалькі гадоў. Паміж 1944 і 1953 гадамі клюб меў мянушку «Пераможны экспрэс», бо «Вашку» здабыў некалькі тытулаў у гэты час, стаўшы чэмпіёнам штату ў 1945, 1947, 1949, 1950 і 1952 гадах, а таксама пераможцам чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі сярод клюбаў, першым у сьвеце кантынэнтальным клюбным турніры, у 1948 годзе.

У 1957 годзе зорнае пакаленьне гульцоў каманды зьдзейсьніла турнэ па Эўропе, дзе здабыла 10 перамог запар. Былі пераможаныя мадрыдзкі «Рэал», «Атлетык» зь Більбао, «Барсэлёна», «Бэнфіка» ды іншыя. У пачатку 1958 году, наўпрост перад чэмпіянатам сьвету, «Вашку» выйграў турнір Рыю-Сан-Паўлу, папярэдніка чэмпіянату Бразыліі на той час, у якім бралі ўдзел такія легендарныя каманды, як то «Сантус» Пеле, «Батафогу» Гарынчы, «Фламэнгу» Загалу і «Флумінэнсі» Тэле Сантаны. У складзе каманды вылучаліся Вава, Арланду і Ілдэралду Бэліні, якія выканалі важную ролю і ў складзе зборнай Бразыліі на мундыяле. 1960-я гады былі цяжкім часам для клюбу, за выключэньнем 1965 і 1966 гадоў.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Клюбная кашуля клюбу на выставе.
1974, 1989, 1997, 2000
  • Кубак Бразыліі: 1
2011
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 24
1923, 1924, 1929, 1934, 1936, 1945, 1947, 1949, 1950, 1952
1956, 1958, 1970, 1977, 1982, 1987, 1988, 1992, 1993, 1994
1998, 2003, 2015, 2016
  • Кубак Рыю: 1
1992, 1993
1998
  • Кубак Мэркасур: 1
2000

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads