Рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвалю́цыя (лац. revolutio — «пераварот») — карэнны, рэзкі скачкападобны пераход ад старога якаснага стану да новага ў жыцьці грамадзтва (грамадзкая(en), культурная, навукова-тэхнічная(en), прамысловая). Першапачаткова абазначала кругаварот нябесных целаў у астраноміі, у XVII стагодзьдзі — дзяржаўны пераварот і цыклічныя зьмены дзяржаўнага ладу (манархія, тыранія, арыстакратыя, алігархія, народаўладзьдзе і безуладзьдзе) у палітыцы, падчас Францускай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў — раптоўную поўную замену папярэдняга грамадзкага ладу на прагрэсіўны шляхам процізаконнага ўзброенага гвалту мясцовых жыхароў дзеля пераходу ўлады ў рукі новай грамадзкай групы. Перадумовай ёсьць спалучэньне надзвычайнай маёмаснай няроўнасьці, гаспадарчага заняпаду і адсутнасьці грамадзка-гаспадарчых пераўтварэньняў. Мэтай бывае вызваленьне ад панаваньня іншай дзяржавы і набыцьцё незалежнасьці, злучэньне разьяднаных прадстаўнікоў аднаго народу ў адзіную дзяржаву (гл. ірэдэнтызм), узаемападтрымка між рознымі грамадзкімі слаямі краіны, ажыцьцяўленьне дзяржаўнага будаўніцтва[1].
Літаратура
- Плінію Карэа дэ Алівэйра(en). Частка І. Рэвалюцыя // Рэвалюцыя і Контаррэвалюцыя / Пер. Аляксандар Стральцоў-Карвацкі. — Вільня: Polonica-Lithuanica, 2007. — С. 23-80. — 180 с.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.