Рэгіёны Ангельшчыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэгіёны Ангельшчыны
Remove ads

Рэґіёны (па-ангельску: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Анґельшчыне. Кожны рэґіён улуючае адну ці некалькі адзінкаў узроўню ґрафстваў.

Рэґіёны Анґельшчыны
Thumb
  1. Вялікі Лёндан
  2. Паўднёва-Усходняя Анґельшчына
  3. Паўднёва-Заходняя Анґельшчына
  4. Заходні Мідлэнд
  5. Паўночна-Заходняя Анґельшчына
  6. Паўночна-Усходняя Анґельшчына
  7. Ёркшыр і Гамбэр
  8. Усходні Мідлэнд
  9. Усходняя Анґельшчына
Remove ads

Гісторыя

Падзел на рэґіёны быў ўведзены ў 1994 р. урадам Джона Мэйджара.

Ґеаґрафія

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны займаюць плошчу ў 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Анґельшчыны й маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лёндан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) тысячаў км². Сем зь дзевяці рэґіёнаў абмываюцца водамі Атлянтычнага акіяну (Паўночным ды Ірляндзкім морамі, Брыстальскаю затокаю, пратокамі Ля-Манш й Па-дэ-Кале, эстуарыямі рэкаў Тэмза і Гамбэр), рэґіёны Заходні Мідлэнд ды Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры зб дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны мяжуюць з Ўэйлзам, два рэґіёны з Шатляндыяю, заразом рэґіён Паўночна-Заходняя Анґельшчына мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Remove ads

Дэмаґрафія

У дзевяці рэґіёнах Анґельшчыны па зьвестках 2012 року пражывае агулам 53,5 млн людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 410 чал./км². У кожным зь дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны па асобнасьці пражывае ад 2,6 (Паўночна-Усходняя Анґельшчына) да 8,7 (Паўднёва-Усходняя Анґлія) млн. людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва ад 224 (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) да 5285 (Вялікі Лёндан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны падзеленыя агулам на 6 мэтрапольных ґрафстваў, 28 немэтрапольных ґрафстваў, 55 унітарных адзінкаў, 32 раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці ды астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб’яднаныя ў 48 цырыманіяльных ґрафстваў, для зьдзяйсьненьня імі цырыманіяльных функцыяў. Мэтрапольныя й немэтрапольныя ґрафствы падзеленыя адпаведна на 36 мэтрапольных і 201 немэтрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Remove ads

Палітыка

Сьпіс рэґіёнаў Анґельшчыны

Больш інфармацыі №, Рэґіён ...
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads