Рэмігола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэміго́ла (па-летувіску: Ramygala) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Панявескім раёне Панявескага павету за 25 кілямэтраў ад Панявежу[2]. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота. Праз горад праходзіць аўтадарога Via Baltica. Чыгунка адсутнічае.[3].
Remove ads
Назва «Рамігола» упершыню сустракаецца ў ХІІІ стагодзьдзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавара рыцарамі Тэўтонскага Ордэну. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касьцёл. Пасьля гэтага пачалося разьвіцьцё паселішча. У канцы ХVІ стагодзьдзя Рэмігола атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. У адрозьненьне ад шматлікіх іншых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэмігола ніколі не належала прыватнаму ўладальніку. Горад знаходзіўся ва ўласнасьці Віленскага касьцёлу, а потым Віленскага ўнівэрсытэту.
Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэмігола трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1888 годзе зьявілася першая аптэка, а з 1895 году пачала дзейнічаць пошта.
Зь сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да 1950 году Рэмігола была валасным цэнтрам, а потым, з 1950 да 1962 году цэнтрам раёну. Правы гораду мястэчка атрымала ў 1957 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads