Татыла-Бадвіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Татыла-Бадвіла
Remove ads

Татыла, таксама вядомы пад імём Бадвіла (лац. Baduila, Totila; ? — 552) — кароль остготаў (з 542).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Thumb
Манэта з надпісам «BADVILA REX»

Быў пляменьнікам караля Ільдыбада[3], сваяком Тэўды. У 541 годзе остготы абралі Татылу каралём. Узімку таго ж году бізантыйскія войскі рушылі з Равэнны, каб забраць у готаў тэрыторыі на поўнач ад По. Увесну 542 году здабыў перамогу над імпэрскім войскам у бітве пад Фавэнтай. Па гэтым трыюмфе на чале вялікай арміі аблажыў Флярэнцыю. Войскі Юстыніяна замкнуліся ў фартэцыі, у той час як Татыла набегам на поўдзень заняў Брындызі і Кумы, а па аблозе таксама Нэапаль (543 год). У час заваяваньня поўдня Апэнінскага паўвострава, паводле Рыгора Вялікага, каля 542 году сустрэўся ў Касінуме (Монтэ Касіно) зь Сьвятым Бэнэдыктам, які прадказаў хуткі канец яго валадарньня.

Thumb
Манэта з надпісам «BADVELA REX»

У наступным годзе генэрал Юстыніяна Бэлізарыюс высадзіўся ў Равэньне. Вайна ішла добра для готаў, якім удалося ўзяць гарады Асізі, Асколі, Фэрма і Азіма, што пагражала перапыніць зьвязак паміж Рымам і Равэннай. У сьнежні 545 году пачаў аблогу Рыму, якая скончылася уваходам у горад 17 сьнежня 546 году. Узмоцнены славай заваёўніка Рыму і зьвязам з франкамі Тэўдэбэрта I у красавіку 547 году выправіўся ў Равэну. Бэлізарыюс скарыстаўся слабасьцю пакінутай у Рыме залогі і здолеў адбіць Вечны горад. Калі Бэлізарыюса адклікалі ў Канстантынопаль, Татыла двойчы спрабаваў вярнуць Рым, і гэта ўдалося ў студзені 550 году. Аднак 12 чэрвеня 552 году Татылу забілі ў бітве пад Буста Галорум, калі ён кіраваў цяжкай коньніцай остготаў. Бітва скончылася поўным разгромам готаў. Яму ўспадкаваў Тэя, апошні кароль остготаў.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads