Рэч Паспалітая трох народаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэч Паспалітая трох народаў
Remove ads

Рэч Паспалі́тая трох наро́даў (па-лацінску: Res Publica, па-польску: Rzeczpospolita, па-летувіску: Trijų Tautų Respublika, па-руску: Рѣч Посполита) — палітычны праект XVII стагодзьдзя па пераўтварэньні канфэдэрацыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага (таксама вядомай як Рэч Паспалітая абодвух народаў) у трыадзіную дзяржаву з далучэньнем(en) да яе Вялікага княства Рускага, створанага на ўкраінскіх землях.

Хуткія факты
Remove ads

Перадумовы

У 1569 паводле ўмоваў Люблінскай уніі рускія землі Вялікага Княства Літоўскага адышлі да Рэчы Паспалітай. У XVII стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях адбылася сэрыя бунтаў і казацкіх паўстаньняў, найбольшым зь якіх стала паўстаньне Хмяльніцкага. Гэтыя канфлікты аслабілі Рэч Паспалітую, асабліва пасьля здачы Багданам Хмяльніцкім Украіны Масковіі падчас Пераяслаўскае рады ў 1654 року.

Гадзяцкая унія

Апынуўшыся перад фактам зацяжной вайны з Расеяй 1654—1667, Рэч Паспалітая фармальна пагадзілася на стварэньне новага, трэцяга ўдзельніка уніі, якім мела быць Вялікае княства Рускае. У 1658 року ў Гадзячы гетман Украіна Іван Вігоўскі і прадстаўнікі Рэчы Паспалітае падпісалі дамову, паводле якое ўсе тры бакі уніі мелі роўныя правы ў новай дзяржаве.

Гэтае запозьненае рашэньне, аднак, разьдзяліла запароскае казацтва на прапольскую і прарасейскую партыі і ў рэшце рэшт прывяло да Руіны. Па сканчэньні вайны з Расеяй Украіна была падзеленая на правабярэжную (засталася ў Рэчы Паспалітай) і левабярэжную частку (анэксаваную Масковіяй).

Remove ads

Паўстаньне 1863 году

Да ідэі Рэчы Паспалітай трох народаў вярнуліся ў часе паўстаньня 1863 року, беспасьпяхова спрабуючы падняць паўстаньне на літоўскіх і рускіх землях. Выразам гэтых памкненьняў была спроба аднаўленьня Гарадзельскай уніі падчас патрыятычнай маніфэстацыі 1861 року ў Гарадле, куды зьехалася польская, літоўская, валынская і падольская шляхта. Унія мела ахапіць тры народы: палякаў, літвінаў і русінаў. Адлюстраваньнем гэтага памкненьня было прыняцьце Нацыянальным урадам новага гербу, які акрамя гербаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага меў постаць арханёла Міхаіла, заступніка Кіеву[1][2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads