Левабярэжная Ўкраіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Левабярэжная Ўкраіна
Remove ads

Левабярэ́жная Ўкраі́на (па-ўкраінску: Лівобережна Україна) — гістарычны рэгіён ва Ўкраіне, што пачынаецца на ўсход ад левага (усходняга) берагу Дняпра і ахоплівае сучасныя Чарнігаўскую, Палтаўскую, Сумскую вобласьці, усходнія часткі Кіеўскай і Чаркаскай вобласьцяў краіны, паўночная частка Днепрапятроўскай вобласьці, а таксама Кіеў і ягоныя навакольлі на Правабярэжжы.

Thumb

     Левабярэжная Ўкраіна

Тэрмін зьявіўся ў 1663 годзе з выбраньнем у якасьці гетмана Ўкраіны Івана Брухавецкага, які супрацьпастаўляўся Паўлу Цяцеру — гетману Правабярэжнае Ўкраіны. Брухавецкі стаў першым вядомым гетманам тэрыторыі Левабярэжнае Ўкраіны, якая ў тыя часы знаходзілася пад расейскім уплывам.

Remove ads

Гісторыя

Да сярэдзіны XVII ст. рэгіён Левабярэжнае Ўкраіны належаў Рэчы Паспалітай. З 1654 году паводле ўмоваў Пераяслаўскае Рады гэтыя землі, за выключэньнем яе паўднёвай часткі, трапляюць у склад Расеі, што пазьней было пацьверджана Андрусаўскім мірам (1667 год) і «Вечным мірам» (1686), складзенымі між Рэччу Паспалітай і Расейскай дзяржавай. Будучы падуладнай Расеі, Левабярэжная Ўкраіна першапачаткова мела пэўную аўтаномію ў якасьці гетманату, якая была пастуопва скасаваная ў XVIII ст. зь ліквідацыяй Войска Запароскага[1].

Аўтаномія Левабярэжнай Украіны кіравалася гетманам, які фармальна абіраўся на генэральнай вайсковай радзе. Адміністрацыйна Левабярэжная Ўкраіна ў складзе Расеі падзялялася на дзесяць палкоў, якія, у сваю чаргу, падразьдзяляліся на сотні. На чале палкоў і соцень стаялі, адпаведна, палкоўнікі й сотнікі. Фармальна гэтыя пасады таксама належалі абраньню, але фактычна іх прадстаўлялі пасланцы казацкага старшыні, якія прызначаліся на пасаду гетманам з наступным зацьвярджэньнем паводле царскага загаду.

У 17221734 гадох часткова, а 1764 годзе гетманскае кіраваньне было скасаванае, а ягоныя функцыі перададзеныя Маларасійскай калегіі. Абмежаваная ступень аўтаноміі Левабярэжнай Украіны захоўвалася да 1781 году, калі яна была падзеленая на Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае й Кіеўскае намесьніцтвы. У 1783 годзе казацкія палкі былі рэарганізаваныя ў рэгулярныя палкі расейскай арміі, а ў 1796 годзе рэгіён атрымаў назву Маларасейскай губэрні, якая ў 1802 годзе была падзеленая на Чарнігаўскую й Палтаўскую губэрні.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads