Вялікае княства Рускае (1658—1659)
казацкая дзяржава ў складзе Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікае княства Рускае (па-ўкраінску: Велике Князівство Руське[1], ВКР) — дзяржава на тэрыторыі цэнтральнай Украіны, якая існавала ў верасьні 1658—1659 роках.
Паўстала шляхам падпісаньня уніі паміж Рэччу Паспалітай і Запароскім войскам, складалася з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводзтваў. Пры ратыфікацыі дамовы Соймам Вялікае княства Рускае было выкрэсьленае[2].
Remove ads
Падзеі
Аўтарам канцэпцыі Вялікага княства Рускага, а таксама ейным адзіным канцлерам быў Юры Нямірыч, які ў красавіку 1659 року выступіў з адпаведнаю прамоваю перад дэпутатамі сойму Рэчы Паспалітай у Варшаве.
Паводле Гадзяцкай дамовы прадугледжвалася абмежаваньне ўнутрыпалітычнага сувэрэнітэту ВКР у складзе Рэчы Паспалітай трох народаў, пазбаўленьне правоў на зьнешнюю палітыку, аднаўленьне існуючай да Хмяльніччыны сыстэмы сацыяльна-эканамічных адносін.
Спробы ўраду Івана Выгоўскага ўвесну 1659 року дамагчыся ўлучэньня ў склад княства Валынскага, Падольскага і Рускага ваяводзтваў не зазналі посьпеху.
Пасьля абвяшчэньня Гадзяцкай угоды распачалася ўкраінска-расейская вайна, якая завяршылася перамогаю казакаў пад Канатопам.
Тым ня меней, пасьля гэтага з актыўнай падтрымкай Масквы распачаўся казацкі рух супраць хаўрусу з Польшчаю, і ўвосені 1659 року новы гетман Юры Хмяльніцкі фактычна скасаваў угоду.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Гадзяцкая унія
- Рускае ваяводзтва
- Рэч Паспалітая трох народаў
- Чэрвенскія гароды
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads