Сабакінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саба́кінскі сельсавет (з 1954 году — Першама́йскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сабакінцы.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Васілішкаўскага (з 20 студзеня 1960 году — Радунскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шчучынскага) раёну Баранавіцкай (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці[1].
16 ліпеня 1954 году вёску Сабакінцы перайменавалі ў Першамайскую. У сувязі з гэтым Сабакінскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[2].
17 чэрвеня 1961 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавету. 2 сьнежня 1961 году ў склад Навадворскага сельсавету перададзеныя вёскі Дамейкі і Сырні[3]. 11 лютага 1972 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавету. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік[4]. 21 чэрвеня 2011 году цэнтар сельсавету, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадку і перайменаваная ў Першамайск[5].
У 2014 годзе ў склад Васілішкаўскага сельсавету перададзеныя вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы, Стары Двор[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2406 чалавек[7], зь іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — расейцы[8].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads