Сабакі Эўропы (раман)

раман Альгерда Бахарэвіча 2017 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Саба́кі Эўро́пы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Сюжэт

Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?

Remove ads

Перавыданьні

Цікавосткі

  • У 2019 годзе ў выдавецтве «Время» выйшаў расейскамоўны аўтарскі пераклад раману.
  • У 2018 годзе кніга заняла 2-е месца Прэміі Гедройца, што стала падставай для заснаваньня альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для раману «Сабакі Эўропы». На плятформе Talaka.org распачаўся збор грошай. За месяц плянавалі сабраць 3000 рублёў, за ўнёскі ад 5 рублёў абяцалі запрашэньне на «бесцырымоннае ўручэньне» і «Дыплём Вялікага Аматара» або «Вялікай Аматаркі» кнігі, напісаныя на бальбуце — мове, выдуманай Бахарэвічам для «Сабакаў Эўропы». Збор грошай вёўся ад імя перакладчыцы Ганны Янкуты. Сам Бахарэвіч заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да кампаніі.
  • У сакавіку 2020 году Беларускі Свабодны тэатр паставіў паводле рамана аднайменны спэктакль у Менску. У сакавіку 2022 году ў Лёндане прайшла сусьветная прэм’ера спэктакля «Dogs of Europe». Цягам 2022—2023 гадоў пастаноўка была паказаная ў Парыжы, Бэрліне і Адэляідзе.
  • У красавіку 2021 году наклад рамана быў канфіскаваны беларускай мытняй. У наступным годзе раман быў прызнаны «экстрэмісцкім матэрыялам» і забаронены ў Рэспубліцы Беларусь.
  • У 2024 годзе ў выдавецтве Voland&Quist выйшаў нямецкі пераклад рамана, які зрабіў Томас Вайлер.

Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads