Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′12.72″ пн. ш. 31°43′40.98″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Комплекс Амсьціслаўскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. У наш час у перабудаваным да непазнавальнасьці будынку касьцёла дзее сабор Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1727 або 1729 годзе харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Амсьціславе кляштар бэрнардынаў. Манахі ўтрымлівалі 6-клясную гімназію (праіснавала да 1831 году).
У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
У 1858 годзе адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ў 1870 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У ліставаньні Сыноду і магілёўскага губэрнатара зазначаецца: «перабудаваць б. бэрнардынскі касьцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы»[1].
Найшоўшы час
За савецкім часам царкву закрылі, пазьней перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
У 2000-я гады на купалы над перабудаваным помнікам нанесьлі бліскучае залатое пакрыцьцё, якога там ніколі не было.
Remove ads
Архітэктура

Касьцёл
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта быў прастакутны ў пляне 1-нэфавы будынак пад 2-схільным дахам, з трыкутным франтонам у цэнтры і дзьвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром разьмяшчалася невялікая вежка-сыгнатурка.
Па перабудове гэта крыжова-купальны храм з трыма закругленымі рознавялікімі апсыдамі, якія асьвятляюцца высокімі паўцыркульнымі вонкамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Падобны купал на 2-ярусная вежы-званіцы, разьмешчаны над бабінцам. Тарцы трансэпта завяршаюцца фігурнымі шчытамі. У будынку галоўны і два бакавыя ўваходныя парталы. Бабінец перакрываецца крыжовым скляпеньнем, дадатковыя аб'ёмы і бакавыя алтары — цыліндрычным з распалубкамі, апсыды — конхамі, над цэнтральным аб'ём разьмяшчаецца сфэрычны купал на ветразях. Аўтэнтычны інтэр'ер зьнішчылі за савецкім часам.
Перад царквой стаіць брама ў выглядзе паўцыркульнай аркі з трыма вежамі. Вароты ажурныя, чыгуннае ліцьцё[2].
Кляштарны корпус
1-павярховы кляштарны корпус разьмяшчаўся налева ад галоўнага фасаду касьцёла і меў з тарцу абарончую вежу[3].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- па 1816 г.
- XIX ст.
- 1840 г.
- 1882 г. (направа, па маскоўскай перабудове)
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1912 г.
- 1914 г.
- да 1918 г.
- 1941—1942 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- травень 1942 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Брама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads