Сабор Сьвятой Тройцы (Хоцімск)
хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, адкрыты ў траўні 1873 году ў Хоцімску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабо́р Сьвято́й Тро́йцы — хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, адчынены ў траўні 1873 году ў Хоцімску (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь).
| храм | |
Сабор Сьвятой Тройцы | |
2014 год | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Хоцімск |
| Адрас | вул. Кірава, д. 24[1] |
| Каардынаты | 53°24′35″ пн. ш. 32°34′58″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Магілёўская[2] |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | шатровы |
| Аўтар праекту | Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі[d] |
| Заснавальнік | прыход Сьвятой Тройцы |
| Дата заснаваньня | Травень 1873 |
| Будаваньне | 1861—1873 гады |
| Асноўныя даты: | |
| Будынкі: | |
| Прыбудоўкі | 2: Казанскай іконы Багародзіцы, Мікалая Цудатворцы |
| Апошні плябан | Кірыл (Бадзіч)[3] |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
| Стан | дзейны |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі Сабор Сьвятой Тройцы | |
Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. У ХХ стагодзьдзі прызнаны помнікам гісторыі 2-й паловы XIX ст. і ўлучаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Ёсьць творам архітэктуры эклектыкі часоў Расейскай імпэрыі (мураўёўкі).
Remove ads
Гісторыя

11 чэрвеня 1861 году ў Хоцімску (Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня) заклалі сабор. У траўні 1873 году на Пяцідзясятніцу магілёўскі архіяпіскап Яўсевій асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Тройцы, а яго прыбудовы ў гонар Казанскай іконы Багародзіцы і Мікалая Цудатворцы. У 1938 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор, спалілі іконы ў двары райвыканкаму і разбурылі званіцу. Будынак прыстасоўвалі пад банк, школу мэханізаваньня, збожжасховішча і Дом культуры Хоцімскага раёну[4].
У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі аднавіць набажэнствы ў саборы. У 1943 годзе яго пераўтварылі ў бастыён, але набажэнствы працягнулі ў драўлянай капліцы на могілках. Пасьля Нямецка-савецкай вайны будынак пераўтварылі ў збожжасховішча. У 1954 годзе яго аддалі пад Дом культуры Хоцімскага раёну (Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР). У 1990 годзе архімандрыт Кірыл (Бадзіч) сабраў звыш 8750 подпісаў прыхаджанаў за вяртаньне сабору[5]. У 1992 годзе сабор вярнулі прыходу. Прыхаджане пабудавалі 2 званіцы і аднавілі вежы купалоў. У 2004 годзе для сабору ў Хоцімску адлілі звон вагой 1280 кг[4]. У 2011 годзе пры саборы заснавалі штогадовы нацыянальны фэстываль званарства «Хоцімскія перазвоны»[6]. На 2013 год пры саборы працавала школа і духоўная гімназія на 170 дзяцей[5].
Remove ads
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сярэдзінную крыжовую кампазыцыю. Да кубападобнага сярэдзіннага абсягу далучаныя аднолькавыя абсягі бакавых прыбудоваў і прытвору, паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Крылы сабору накрытыя пакатымі 2-схільнымі дахамі. Цыбулепадобныя купалы на шатрах 8-гранных барабанаў завяршаюць куты і 4-схільны дах асноўнага абсягу, шацёр званіцы. Атынкаваныя фасады аперазаныя прафіляваным карнізам, крапаваныя аркатурнымі фрызамі, надваконнымі броўкамі і арачнымі нішамі. Малітоўная заля падзяляецца на 3 нэфы 4-ма магутнымі пілёнамі, на якія празь ветразевыя скляпеньні абапіраецца 8-гранны сьветлавы барабан з купалам. Нэфы, прыбудовы і рызьніцы перакрытыя крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі, апсыда — конхай. Перад саборам месьціцца 3-арачная брама[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
