Хоцімск

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хоцімск
Remove ads

Хо́цімск[2], Радзіві́лаў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бесядзі, пры ўтоку ў яе Альшоўкі і Жадунькі. Адміністрацыйны цэнтар Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6240 чалавек[1]. Знаходзіцца за 207 км ад Магілёва, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Унеча). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Касьцюковічамі і Суражам.

Хуткія факты

Хоцімск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, заснаванае пад назвай Радзівілаў у гонар старажытнага княскага роду. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная ўніяцкая царква, помнік традыцыйнай беларускай архітэктуры.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Заснаваньне паселішча з назвай Хоцімля (Хоцімель) адбылося паміж 1695 і 1700 гадамі. Паводле беларускіх энцыкляпэдычных выданьняў[3][4][5], першы пісьмовы ўпамін пра яго як слабаду ў Амсьціслаўскім ваяводзтве датуецца 1709 годам. Тым часам у швэдзкіх крыніцах часоў Вялікай Паўночнай вайны існуе ўпамін за 5 кастрычніка 1708 году пра паселішча пад назвай Hotzemetz (Хоцемец або Хацямец), якое атаясамліваецца з сучасным Хоцімскам[6]. На 1714 год у вёсцы было 66 дымоў, дзеяла царква, працавалі карчма і млын[4].

19 кастрычніка 1714 году, паводле ўнівэрсалу канцлера Вялікага Княства Літоўскага К. С. Радзівіла, на другім беразе Бесядзі насупраць вёскі Хоцімлі заклалі мястэчка Радзівілаў. На 1727 год у ім было 148 дымоў, існавала 3 вуліцы (Крычаўская, Альшоўская, Глухая), на 1747 год — 116 дымоў і 8 вуліцаў (Крычаўская, Альшоўская, Старэцкая, Бясовіцкая, Лагавая і інш.), царква Раства Багародзіцы з званіцай, сынагога, карчма, вязьніца. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Радзівілаў — цэнтар Бярозаўскай воласьці Крычаўскага староства[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Плян мястэчка, канец XVIII ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радзівілаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце[7]. Расейскія ўлады адразу ж[8] перайменавалі мястэчка ў Хоцімск[4] і падаравалі яго Р. Пацёмкіну. Паселішча ўваходзіла ў Крычаўскае графства. Згодна з рэвіскай сказкай 1779 году, у колішнім Радзівілаве было 63 хрысьціянскія і 42 юдэйскія дымы, Спаская царква, рымска- і грэцка-каталіцкія капліцы, сынагога[8]. На 1844 год — 139 двароў, дзеялі 2 царквы і касьцёл.

У 1860-я гады ў Хоцімску было 5 пенькатрапальных прадпрыемстваў, маслабойня, крупадзёрка, вінакурня і бровар. У 1880 годзе ў мястэчку было 274 дамы, дзеялі 2 царквы і 2 малітоўныя дамы, працавала расейская народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 416 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоцімск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Хоцімск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. 17 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1994 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Хоцімску.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • ХVIII стагодзьдзе: 1779 год — 568 чал.[8]
  • ХIХ стагодзьдзе: 1844 год — 1828 чал.[9]; 1861 год — 1573 чал.; 1880 год — 1849 чал. (906 муж. і 943 жан.), у тым ліку 745 праваслаўных (365 муж. і 380 жан.), 1103 юдэяў (540 муж. і 563 жан.), 1 мужчына-каталік; 1897 год — 3030 чал.[3]
  • ХХ стагодзьдзе: каля 1901 году — 3280 чал.[10]; 1908 год — 4185 чал., у тым ліку 17 шляхчіцаў, 47 купцоў, 42 духоўнага стану, 741 селянін і 3338 мяшчанаў; 1926 год — 2,9 тыс. чал.[3]; 1938 год — 3,2 тыс. чал.; 1999 год — 7852 чал. (3776 муж. і 4076 жан.), у тым ліку 6839 беларусаў (3273 муж. і 3566 жан.), 875 расейцаў (433 муж. і 442 жан.), 75 украінцаў (34 муж. і 41 жан.), 7 палякаў (1 муж. і 6 жан.)[11].
  • ХХI стагодзьдзе: 2001 год — 8 тыс. чал.[12]; 2004 год — 8 тыс. чал.; 2005 год — 6,8 тыс. чал.; 2006 год — 6,7 тыс. чал.; 2007 год — 6,7 тыс. чал.[5]; 2009 год — 7084 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 6447 чал.[14]; 2017 год — 6300 чал.[15]; 2018 год — 6240 чал.[1]

Рэлігія

Дзеюць тры цэрквы — Сьвятой Тройцы (1873 год), Покрыва Багародзіцы (1891 год) і Перамяненьня Гасподняга (1993 год)[16].

Адукацыя

У Хоцімску працуюць 2 сярэднія, музычная, спартовая школы, школа-інтэрнат.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.

Remove ads

Забудова

Плян

Забудова сучаснага мястэчка, галоўным чынам, хаты сядзібнага тыпу. У цэнтральнай частцы пабудаваныя 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў яго ўсходняй частцы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
 ?Альшоўская вуліца
 ?Бясовіцкая вуліца
 ?Крычаўская вуліца
 ?Лагавая вуліца
 ?Старэцкая вуліца
 ?Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, прамысловасьці першаснай апрацоўкі лёну.

  • ААТ «Хоцімскі льнозавод»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Хоцімскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[17].

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)

Галерэя

Асобы

  • Сяргей Блажко (1870—1956) — астраном
  • Ісак Віньнікаў (1897—1973) — усходазнавец
  • Аляксей Зарыцкі (1911—1987) — беларускі паэт, перакладнік
  • Тацяна Козік (нар. 1962) — мадэльер, жонка пісьменьніка Алеся Аркуша
  • Іван Кулікоў (нар. 1949) — навуковец у галіне энэргетыкі і энэргетычнага машынабудаваньня
  • Пётар Піўчанка (нар. 1949) — навуковец-мэдык у галіне анатоміі чалавека

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads