Сабор Сьвятой Тройцы (Хоцімск)

хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, адкрыты ў траўні 1873 году ў Хоцімску From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Сьвятой Тройцы (Хоцімск)
Remove ads

Сабо́р Сьвято́й Тро́йцыхрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, адчынены ў траўні 1873 году ў Хоцімску (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь).

храм
Сабор Сьвятой Тройцы
Thumb
2014 год
КраінаБеларусь
ГорадХоцімск
Адрасвул. Кірава, д. 24[1]
Каардынаты53°24′35″ пн. ш. 32°34′58″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяМагілёўская[2] 
Тып будынкасабор
Архітэктурны стыльшатровы
Аўтар праектуУладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі[d]
Заснавальнікпрыход Сьвятой Тройцы
Дата заснаваньняТравень 1873
Будаваньне18611873 гады
Асноўныя даты:
1938закрыцьцё
1992вяртаньне прыходу
2004адліцьцё звону
Будынкі:
Прыбудоўкі2: Казанскай іконы Багародзіцы, Мікалая Цудатворцы
Апошні плябанКірыл (Бадзіч)[3]
Статусгісторыка-культурная каштоўнасьць
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Сабор Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Сабор Сьвятой Тройцы
Сабор Сьвятой Тройцы
Сабор Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. У ХХ стагодзьдзі прызнаны помнікам гісторыі 2-й паловы XIX ст. і ўлучаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Ёсьць творам архітэктуры эклектыкі часоў Расейскай імпэрыі (мураўёўкі).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выгляд у 1892 годзе

11 чэрвеня 1861 году ў Хоцімску (Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня) заклалі сабор. У траўні 1873 году на Пяцідзясятніцу магілёўскі архіяпіскап Яўсевій асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Тройцы, а яго прыбудовы ў гонар Казанскай іконы Багародзіцы і Мікалая Цудатворцы. У 1938 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор, спалілі іконы ў двары райвыканкаму і разбурылі званіцу. Будынак прыстасоўвалі пад банк, школу мэханізаваньня, збожжасховішча і Дом культуры Хоцімскага раёну[4].

У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі аднавіць набажэнствы ў саборы. У 1943 годзе яго пераўтварылі ў бастыён, але набажэнствы працягнулі ў драўлянай капліцы на могілках. Пасьля Нямецка-савецкай вайны будынак пераўтварылі ў збожжасховішча. У 1954 годзе яго аддалі пад Дом культуры Хоцімскага раёну (Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР). У 1990 годзе архімандрыт Кірыл (Бадзіч) сабраў звыш 8750 подпісаў прыхаджанаў за вяртаньне сабору[5]. У 1992 годзе сабор вярнулі прыходу. Прыхаджане пабудавалі 2 званіцы і аднавілі вежы купалоў. У 2004 годзе для сабору ў Хоцімску адлілі звон вагой 1280 кг[4]. У 2011 годзе пры саборы заснавалі штогадовы нацыянальны фэстываль званарства «Хоцімскія перазвоны»[6]. На 2013 год пры саборы працавала школа і духоўная гімназія на 170 дзяцей[5].

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сярэдзінную крыжовую кампазыцыю. Да кубападобнага сярэдзіннага абсягу далучаныя аднолькавыя абсягі бакавых прыбудоваў і прытвору, паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Крылы сабору накрытыя пакатымі 2-схільнымі дахамі. Цыбулепадобныя купалы на шатрах 8-гранных барабанаў завяршаюць куты і 4-схільны дах асноўнага абсягу, шацёр званіцы. Атынкаваныя фасады аперазаныя прафіляваным карнізам, крапаваныя аркатурнымі фрызамі, надваконнымі броўкамі і арачнымі нішамі. Малітоўная заля падзяляецца на 3 нэфы 4-ма магутнымі пілёнамі, на якія празь ветразевыя скляпеньні абапіраецца 8-гранны сьветлавы барабан з купалам. Нэфы, прыбудовы і рызьніцы перакрытыя крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі, апсыда — конхай. Перад саборам месьціцца 3-арачная брама[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads