Сабініян (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабініян (па-лацінску: Sabinianus PP.; памёр 22 лютага 606) — папа рымскі з 13 верасьня 604 па 22 лютага 606 году. Нарадзіўся каля горад Вітэрба. За часам служэньня Грыгорыюса I рымскім папам зьяўляўся папскім нунцыем у Канстантынопалі.
Ня карыстаўся папулярнасьцю ў рымлянаў праз сваю няўдалую эканамічную дзейнасьць. У адрозьненьне ад папы Грыгорыюса, які бясплатна раздаваў збожжа падчас голаду, Сабініян прадаваў хлеб па высокіх цэнах. Лічыцца, што ён увёў звычай біць у званы ў пэўныя моманты царкоўных службаў, а таксама загадаў разьмясьціць сонечны гадзіньнік на цэрквах.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads