Сакавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакаві́к, альбо Марац — трэці месяц году ў грыгарыянскім календары. Мае 31 дзень. 20—21 сакавіка адбываецца веснавое раўнадзенства. У Паўночнай паўкулі пачынаецца астранамічная вясна, у Паўднёвай — восень.
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
31 | ||||||
2025 год Усе дні |
Remove ads
Этымалёгія
Беларуская назва «соковикъ» зафіксаваная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік»[1].
У выданьнях Францішка Скарыны падаецца старадаўняя назва месяцу — марець[2], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) ён называецца марецъ[3]. У газэце «Наша Ніва» ўжываліся варыянты марац (1907—1909); сакавік (март) (1910—1912); далей — сакавік, хоць сустракалася і назва марац (1913—1915)[4].
Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскага Martius (ад Марса, бога вайны).
Remove ads
Мінуўшчына
Напачатку сакавік быў першым месяцам году ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлі Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам году стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц году, атрымаем, што кожны дзень году мае пастаянны нумар, незалежна ці ў высакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у высакосным.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads