Саколя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сако́ля (па-польску: Sokole, па-падляску: Сако́ля[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія Беласток — Зубкі — Ваўкавыск. Саколя знаходзяцца на паляне ў Кнышынскай пушчы.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы ў Міхалове[4]).
Гісторыя
Праўдападобна пачаткам вёскі была корчма на дарозе з Гарадка ў Беласток. Першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1775 г., калі тут было 5 хатаў. Да 1789 г. Саколя пабольшаліся да 11 хатаў[2]. У 1815 г. Саколя прыналежалі да фальварку ў Валілах і пражывалі тут 6 мужыцкіх сем'яў. Мужыкі. У 1887 г. 68 тутэйшых сем'яў атрымала зямлю на ўласнасьць, у гэтым самым годзе была пабудаваная чыгуначная лінія Беласток — Ваўкавыск[5]. У міжваенны пэрыяд Саколя прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 147 жыхароў (62 праваслаўных і 85каталікоў, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1933 г. настаўніца Марыя Лесьняк заснавала тут аматорскі тэатар, які і стаў прычынкам да пабудовы Народнага Дому ім. Юзэфа Пілсудскага. У 1946 г. пражывала тут 246 жыхароў[5].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads