Сала (Швэцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сала (Швэцыя)
Remove ads

Са́ла (па-швэдзку: Sala) — горад у Швэцыі, у лэне Вэстманлянд. Цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, але невялічкая частка на ўсход ад ракі Сагану разьмешчана ва Ўпляндзе. Насельніцтва на 2015 год — 13 087 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Шахта Карла XI у Срэбным рудніку Салы

Сала ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, у сувязі з заснаваньнем у гэтых мясьцінах срэбнага рудніку. У 1624 годзе кароль Густаў II Адольф надаў Сале гарадзкія прывілеі. У 1710 годзе, падчас панаваньня ў Стакгольме эпідэміі чумы, у Салу пераехалі чальцы каралеўскай сям’і (сам кароль быў у той час на вайне). У 1736 і 1880 гадох горад цярпеў ад пажараў. У 1930-я гады жах на жыхароў гораду наводзіла г. зв. Сальская ліга — банда, якая складалася зь пяцёх злачынцаў.

Remove ads

Славутасьці

  • Срэбны руднік
  • Каралеўская сядзіба Вэсьбю
  • Музэй мастака Івана Агўэлі

Асобы

  • Іван Агўэлі — швэдзкі мастак
  • Эрык Валенбэрг — вынаходнік Тэтра Паку
  • Лена Ельм-Вален — швэдзкі палітык
  • Эрык Эрсбэрг — швэдзкі хакеіст

Вонкавыя спасылкі

Сала (Швэцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads