Вэстманлянд (лэн)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэстманлянд (па-швэдзку: Västmanlands län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, а таксама часткова ў сумежных ляндскапах: Нэрке, Уплянд, Сёдэрманлянд і Далярна. Мяжуе з лэнамі Сёдэрманлянд, Эрэбру, Далярна і Ўпсала. Адміністрацыйны цэнтар — Вэстэрос.
Remove ads
Геаграфія

Вэстманлянд разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 10 камунаў. Лэн мае выйсьце да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 280 813 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстманлянд зьяўляюцца Вэстэрос (128 660 чал.), Чэпінг (18 720 чал.), Сала (13 779 чал.), Фагерста (11 826 чал.), Арбога (10 989 чал.), Гальстагамар (9 898 чал.).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Вэстманлянд (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads