Салокі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салокі[a][1] (лет. Salakas) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Лодзяў. Цэнтар староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.
Салокі — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Салокі ўтварыўся ад колішняга возера Салокаў[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 году, 2 лістапада 1497 году[3] і 1512 год[4]); в Солоку (1553 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэтую мясцовасьць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку быў 81 будынак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Салокі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1083 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца Сьвятога Яна Непамука (1930)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1911)
- Могілкі татарскія
Галерэя
- Краявіды Салокаў
- Касьцёл
- Капліца
- Старая камяніца
- Стары драўляны будынак
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads