Салі Мунтары
ганскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сулейман Алі «Салі» Мунтары (па-ангельску: Sulleyman Ali «Sulley» Muntari; нар. 27 жніўня 1984 году, Кананго, Гана) — былы ганскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Ганы.
Remove ads
Кар’ера
Салі займаўся футболам у сябе на радзіме й часьцяком удзельнічаў у міжнародных юнацкіх турнірах, дзе яго заўважылі сэлекцыянэры італьянскага «Ўдынэзэ». Да клюбу ён далучыўся ў 2001 годзе й ужо ў 2002 годзе дэбютаваў у складзе матчам супраць «Міляну». У 2007 годзе Мунтары перайшоў у ангельскі «Портсмут» за 7,1 млн фунтаў, падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[4]. Аднак празь фінансавыя абставіны клюбу ў 2008 годзе ён пераехаў у «Інтэр», дзе некалькі сэзонаў атрымаў шэраг тытулаў.
Пасьля нядоўгай арэнды ў «Сандэрлэндзе» 31 студзеня 2012 году Салі далучыўся да табару «Міляну», спачатку на ўмовах арэнды, а пасьля як паўнавартасны гулец клюбу.
Remove ads
Дасягненьні
«Портсмут»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2008
Інтэрнацыянале
- Чэмпіён Італіі: 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе: 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads