Пацавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пацаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Пацавічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Самуйлавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Самуйлавічы Дольныя. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рагозьніцкага сельсавету[1].

25 лютага 1961 году перайменаваны ў Пацавіцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Пацавічы. З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.

28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Боркі, Войдзевічы, Вялікая Рагозьніца, Забалацьце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозьніца, Парфенавічы, Пацавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя — перададзеныя ў склад Пескаўскага сельсавету[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 1741 чалавек[3], зь іх 48,5% — беларусы, 46,0% — палякі, 4,5% — расейцы[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads